19 траўня 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выдаткавалі ў мінулым годзе ў Польшчы €750 мільёнаў

10
Беларусы выдаткавалі ў мінулым годзе ў Польшчы €750 мільёнаў

Украінцы, беларусы і расейцы выдаткавалі ў Польшчы амаль €2,5 млрд.

У 2014 годзе замежнікі з-за ўсходняй мяжы Польшчы (украінцы, беларусы ды расейцы) выдаткавалі ў польскіх крамах, пунктах паслуг, рэстарацыях, барах і гатэлях больш за 9,6 млд злотых (амаль 2,5 млрд еўра), падлічыла Статыстычная ўправа ў Жэшаве. Гэты паказчык вырас на 18% у параўнанні з 2013 годам, піша ru.DELFI.lt.

Таксама, як і ў 2013 годзе, больш за ўсё выдаткавалі ў Польшчы грамадзяне Украіны. За тавары і паслугі ўкраінцы заплацілі амаль 5,7 млрд злотых (1,5 млрд еўра) - гэта на 23% больш, чым у 2013 годзе.

Грамадзяне Беларусі ў 2014 годзе выдаткавалі ў Польшчы больш за 3,1 млрд злотых (750 млн еўраў). Рост гэтага паказчыка ў параўнанні з 2013 годам склаў 4,3%. У сваю чаргу, госці з Расеі пакінулі ў Польшчы больш за 840 млн злотых (амаль 210 млн еўраў). У параўнанні з 2013 годам, выдаткі расейцаў у Польшчы выраслі прыкметней за ўсё - на 44,2%.

Кошт пакупак, якія ў Польшчы здзяйсняюць украінцы, беларусы і расейцы, складае блізу 12% раздробнага продажу ў польскіх памежных ваяводствах. Дзякуючы частым візітам і актыўным закупам грамадзян Украіны, Беларусі ды Расеі для тысяч палякаў ствараюцца працоўныя месцы ў сферы гандлю, гастраноміі, гатэльнага бізнэсу ды транспарту. Новыя працоўныя месцы маюць вялікае значэнне для больш бедных усходніх ваяводстваў Польшчы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках