21 траўня 2024, aўторак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк адклікаў ліцэнзію ў «ІнтэрПэйБанка»

2
Нацбанк адклікаў ліцэнзію ў «ІнтэрПэйБанка»

Пастанова прынятая ў сувязі з невыкананнем ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» лiцэнзiйных патрабаванняў да велічыні нарматыўнага капіталу банка.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

«Праўленнем Нацыянальнага банка прынятая пастанова аб адклiканнi з 8 траўня 2015 года спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на вядзенне банкаўскай дзейнасці ў закрытага акцыянернага таварыства «ІнтэрПэйБанк» (ЗАТ «ІнтэрПэйБанк»).

Названая пастанова прынятая ў сувязі з невыкананнем ЗАТ «ІнтэрПэйБанк» лiцэнзiйных патрабаванняў да велічыні нарматыўнага капіталу банка, адсутнасцю выразных перспектыў у яе нарошчвання, невыкананнем іншых ліцэнзійных патрабаванняў, устаноўленых Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, што можа прывесці да стварэння пагрозы інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў банка.

Вяртанне фізічным асобам грашовых сродкаў у беларускіх рублях і замежнай валюце, прыцягнутых на рахункі ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк», будзе весціся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г №369-З «Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» . Інфармацыя аб месцы, часе і парадку пакрыцця фізічным асобам названых грашовых сродкаў будзе апублікаваная Агенцтвам у гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі. Банкам-павераным, якія вядуць прыём заяў ад фізічных асоб аб выплаце кампенсацыі грашовых сродкаў, прыцягнутых на рахункі ў ЗАТ «ІнтерПэйБанк», і выплату гэтай кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам, вызначанае адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Масква-Менск» (ААТ «Банк Масква- Менск»)», - адзначылі там.

Нагадаем, учора Нацбанк Беларусі адклікаў ліцэнзію ў «БІТ-Банка» і прыпыніў да 6 жніўня дзеянне ліцэнзіі закрытага акцыянернага таварыства «Еўрабанку» на вядзенне банкаўскай дзейнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках