26 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі актор пабіў на Bentley 88-гадовы рэкорд хуткасці

2

Брытанскі актор Ідрыс Эльба пабіў рэкорд Flying Mile, разагнаўшыся на пляжы Pendine Sands ва Уэльсе да хуткасці 290 кіламетраў на гадзіну.

Flying Mile ўяўляе сабой легендарны рэкорд, які быў устаноўлены ў 1927 Малькольмам Кэмпбелам. За стырном мадыфікаванага аўто Napier Campbell Blue Bird II ён разагнаўся на гэтым жа пляжы да хуткасці 174, 8 міль на гадзіну (281,4 км/г), піша «Карэспандэнт».

Новы рэкорд Эльбы быў зафіксаваны арганізацыяй UK Timing Association. Аўтабіяграфічны дакументальны фільм Elba: No Limits, падчас здымак якога быў адбыўся рэкордны заезд, выйдзе ў эфір на канале Discovery ў ліпені гэтага года.

ФОТА: BENTLEY
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках