18 траўня 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны выйшаў у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Максім Мірны выйшаў у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Беларус Максім Мірны і гішпанец Фелісіяна Лопес выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду на тэнісным турніры ў Мадрыдзе з прызавым фондам 4.185.000 еўраў.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-гішпанскі тандэм падолеў індыйска-канадскую пару Леандэр Паес/Даніэль Нестар, пасеяную пад сёмым нумарам - 7:6 (7:4), 6:3. У першай сустрэчы Максім Мірны і Фелісіяна Лопес узялі верх над аўстрыйска-бразільскім дуэтам Аляксандр Пея/Бруна Суарэс - 6:4, 7:5, піша БелТА.

У гульні за выхад у паўфінал Максім Мірны і Фелісіяна Лопес згуляюць з аўстралійска-брытанскай парай Джон Пірс/Джэймі Марэй. Менавіта з гэтымі спаборнікамі Мірны і Лопес гулялі нядаўна ў чвэрцьфінале турніру ў гішпанскай Барселоне і саступілі ім дарогу ў паўфінал - 4:6, 7:5, 8:10.

Максім Мірны двойчы станавіўся пераможцам турніру ў гішпанскай сталіцы - у 2001 годзе разам з аўстралійцам Сэнданам Столам і ў 2003 годзе разам з індыйскім тэнісістам Махешам Бхупаці. Акрамя таго, у 2002 годзе ў дуэце з Бхупаці Максім Мірны дайшоў да фіналу парнага разраду.

Цяперашні турнір на грунтавых кортах Мадрыда скончыцца ў нядзелю, 10 траўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках