Вялікабрытанія правядзе рэферэндум аб выхадзе з ЕЗ
2- 8.05.2015, 17:40
- 8,779
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што ў краіне пройдзе рэферэндум аб пытанні далейшага сяброўства ў Еўразвязе.
Пра гэта паведамляе Reuters.
"Так, мы правядзем рэферэндум аб нашай будучыні ў Еўропе", - сказаў Дэвід Кэмеран журналістам пасля сустрэчы з каралевай Элізабэт II.
Кансерватыўная партыя, кіраўніком якой з'яўляецца палітык, атрымала перамогу на ўсеагульных парламенцкіх выбарах у Вялікабрытаніі, атрымаўшы дастатковую колькасць месцаў для фармавання парламента большасці. Дэвід Кэмеран надалей будзе прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.