15 траўня 2024, Серада, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагноз экспэртаў: Беларускай эканоміцы пагражае «вір беднасці»

5
Прагноз экспэртаў: Беларускай эканоміцы пагражае «вір беднасці»

Нацыянальная эканоміка апусцілася ў асяроддзе нізкага росту і для яе абазначылася пагроза траплення ў «вір беднасці».

Так лічаць экспэрты Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC), высновы якіх прыводзяцца ў падрыхтаваным макраэканамічным аглядзе за 2014 год, пішуць «Беларускія навіны».

На думку эканамістаў, крызіс на валютным рынку на рубяжы 2014-2015 гадоў стаў «следствам стратэгічных слабасцяў нацыянальнай эканомікі і празмернай прыхільнасці палітыцы таргетавання абменнага курсу».

Аўтары агляду лічаць 2014 год «чарговым страчаным годам для беларускай эканомікі». Пэўны пазітыў мінулага года «можна ўбачыць толькі ў тым, што эканамічныя ўлады дэ-факта прызналі непазбежнасць правядзення структурных рэформаў і сталі паведамляць аб правядзенні падрыхтоўчага этапу да такіх рэформаў».

Разам з тым аўтары звяртаюць увагу, што беларускія ўлады праяўляюць «няспешнасць у рэалізацыі мер структурнага рэфармавання» эканомікі.

«Нефармальна чыноўнікі сталі класіфікаваць 2014-2015 гг. у якасці падрыхтоўчага перыяду для правядзення сістэмных структурных рэформаў, анансуючы іх пачатак у 2016 годзе сінхронна з новым выбарчым цыклам», - гаворыцца ў макраэканамічным аглядзе BEROC.

Нагадаем, у апошнія гады ў Беларусі назіраліся нізкія тэмпы росту ВУП (у 2012-м - 1,7%, у 2013-м - 1%, у 2014-м - 1,6%), і на гэтым фоне міжнародныя фінансавыя арганізацыі сталі рэкамендаваць беларускім уладам правесці структурныя рэформы з мэтай падвышэння эканамічнага патэнцыялу краіны. На думку міжнародных экспэртаў, адсутнасць рэформаў будзе прыводзіць да стагнацыі даходаў насельніцтва.

У канцы красавіка 2015 года кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка Ян Чул Кім, адказваючы на прэс-канферэнцыі на пытанні БелаПАН, заявіў, што банк дапамагае ўраду Беларусі падрыхтаваць «дарожную карту» ў структурным рэфармаванні эканомікі.

Папярэдні варыянт "дарожнай карты" разглядаўся ў сярэдзіне красавіка на вясновай сесіі Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка ў Вашынгтоне. Нагадаем, вясной 2015 года беларускія ўлады выказалі зацікаўленасць ва ўкладанні новай крэдытнай праграмы з МВФ. Прадстаўнікі МВФ, у сваю чаргу, заявілі, што новая праграма магчымая ў выпадку гатоўнасці беларускіх уладаў пайсці на глыбокія структурныя рэформы ў эканоміцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках