18 траўня 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску абмяжуюць продаж алкаголю

11
У Менску абмяжуюць продаж алкаголю

У Менску 30 траўня і 12 чэрвеня з 00.00 да 24.00 у сувязі з правядзеннем апошніх званкоў і выпускных вечароў традыцыйна будзе абмежаваны продаж алкаголю.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Менскага гарадскога выканаўчага камітэта, паведамляе БелТА.

Так, у гэты перыяд будзе абмежаваны продаж гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадаса, шампанскага віна ды іншых напояў з аб'ёмнай дзеллю этылавага спірту 7 і больш адсоткаў. Аднак забарона не закране раздробнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання на разліў.

Таксама забароняць продаж піва ды іншых слабаалкагольных напояў з аб'ёмнай дзеллю этылавага спірту 7 і менш адсоткаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках