3 траўня 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь правядзе вучэнні ля межаў Украіны і Польшчы

9
Беларусь правядзе вучэнні ля межаў Украіны і Польшчы

Узброеныя сілы Беларусі правядуць з 2 да 5 чэрвеня контрдыверсійнае вучэнне на палігоне «Берасцейскі».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Задумай вучэння прадугледжваецца адпрацаваць пытанні прыняцця камандаваннем брыгады пастановы на вядзенне контрдыверсійных дзеянняў. Таксама будуць апрабаваныя пытанні кіравання вядзеннем контрдыверсійных дзеянняў сіламі брыгады ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі ССА ў перспектыўнай арганізацыйна-штатнай структуры, уключаючы авіяцыйны складнік (беспілотныя авіяцыйныя комплексы, верталёты непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі), падраздзяленні выведкі і радыёэлектроннай барацьбы, пошукава-вышуковых сабак, а таксама новыя спосабы выканання задач мабільнымі злучэннямі сіл спецыяльных аперацый.

«Пры гэтым акцэнт робіцца на ўмелае прымяненне камандзірамі мабільных батальёнаў усіх сіл і сродкаў у іх распараджэнні. Для выключэння шаблоннасці ў дзеяннях навучэнцаў, прадугледжаная хуткая дынаміка змены абстаноўкі», - паведамілі ў міністэрстве.

Там таксама адзначылі, што правядзенне гэтых вучэнняў дазволіць удасканальваць тактыку прымянення падраздзяленняў мабільных брыгад і выпрацаваць новыя падыходы да іх падрыхтоўкі з улікам перспектыўнай арганізацыйна-штатнай структуры.

Камандна-штабное вучэнне будзе праводзіцца з 38 гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадай. Мерапрыемства пройдзе пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках