19 траўня 2024, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO пашырае кантынгент вайскоўцаў у Польшчы

NATO пашырае кантынгент вайскоўцаў у Польшчы
ФОТА: CHARTER97.ORG

Кантынгент вайскоўцаў NATO ў Польшчы будзе павялічаны праз сітуацыю ва Украіне.

Прынамсі, пашырэнне складу закране шматнацыянальны корпус NATO Паўночна-Усход, штаб-кватэра якога месціцца ў польскім горадзе Шчэціне, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Са слоў начальнік штаба корпуса, генерала Лютца Німана, у сувязі з крызісам ва Украіне, колькасць вайскоўцаў падвоіцца да 400 чалавек, таксама прынятая пастанова павысіць боегатоўнасць баявых частак, якія знаходзяцца пад камандаваннем корпуса.

Адзначым, што шматнацыянальны корпус Паўночна-Усход быў створаны ў 1999 годзе супольнымі сіламі Даніі, Нямеччыны і Польшчы. Цяпер, у яго ўваходзяць вайскоўцы 15 дзяржаў. Корпус уяўляе сабой частку вайсковай структуры NATO, колькасць прыпісаных да яго падраздзяленняў складае блізу 60 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках