30 красавiка 2024, aўторак, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: Колькасць ахвяр канфлікту на Данбасе перасягнула 6360 чалавек

3
ААН: Колькасць ахвяр канфлікту на Данбасе перасягнула 6360 чалавек

У новай справаздачы арганізацыі таксама адзначаецца, што раны атрымалі 15,7 тысяч чалавек, а колькасць унутрана перамешчаных асоб дасягнула 1,2 млн чалавек.

З пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе загінулі 6362 чалавекі. Пра гэта ідзе гаворка ў дакладзе назіральнай місіі правоў чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), прысвечаным сітуацыі ва Украіне, і апублікаваным на афіцыйным сайце арганізацыі, піша ЛІГАБізнесІнформ.

У дакуменце адзначаецца, што агулам, "з пачатку баявых дзеянняў у сярэдзіне красавіка 2014 года да 15 траўня 2015 года, сама менш, 6 362 чалавекі (у тым ліку, 625 жанчын і дзяўчатак) былі зарэгістраваныя як забітыя і яшчэ 15 775 - як параненыя ў зоне канфлікту на ўсходзе Украіны". "Шмат хто з людзей лічыцца зніклым без вестак", - падкрэсліваецца ў справаздачы.

Пры гэтым экспэрты ААН зафіксавалі зніжэнне колькасці невыбіральных абстрэлаў у зоне канфлікту на Данбасе.

Акрамя таго, у справаздачы сказана, што ў агульным ад наступстваў узброенага супрацьстаяння пацярпелі 5 мільёнаў чалавек, а колькасць унутрана перамешчаных асоб дасягнула 1,2 млн чалавек.

Нагадаем, раней у ААН паведамлялі, што за год баявых дзеянняў на Данбасе колькасць ахвяраў перасягнула 6100 чалавек.

Акрамя таго, паводле звестак арганізацыі, у гуманітарнай дапамозе маюць патрэбу 3,2 мільёна жыхароў усходняй Украіны. У раёнах, якія не кантралююцца ўрадам, шмат якія жыхары пазбаўленыя паўнавартаснай медыцынскай дапамогі, у тым ліку – праз нястачу медыкаментаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках