30 красавiка 2024, aўторак, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі бягуць з Беларусі

29
Прадпрымальнікі бягуць з Беларусі

У краіне склалася вельмі складаная сітуацыя для бізнэсу.

Пра гэта заявілі прадстаўнікі бізнэс-супольнасці падчас селектарнай прэс-канферэнцыі да Дня адраджэння прадпрымальніцтва Беларусі. З іхных слоў, пачасціліся праверкі, павялічыліся штрафы, а неаплаты з боку замоўцаў сталі нормай. Прадпрымальнікі спадзяюцца на некаторыя паслабленні.

Галоўнай праблемай для малога і сярэдняга бізнэсу сёння сталі няроўныя ўмовы працы прыватнікаў і дзяржпрадпрыемстваў, мяркуе старшыня Менскага сталічнага звязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін. Няроўнасць, паводле ягоных слоў, зводзіцца ў тым ліку да розных крэдытных умоў, выбарачнага надання падатковых ільгот, розных сум штрафаў, піша tut.by.

Старшыня Менскага сталічнага звязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў распавядае, што ў гэтым годзе давялося адгаворваць некалькіх прадпрымальнікаў ад самагубстваў. "Яны патрапілі ў пазыкі, падатковая ідзе, забірае маёмасць, на дырэктара накладваецца абмежаванне на выезд, на дом, на жыллё. Нас трывожыць гэтая тэндэнцыя - азвярэлая спроба прыціснуць малы і сярэдні бізнэс. Лета будзе дастаткова трывожным, і восень таксама. Грошай ва ўсіх няма. Да таго ж пайшла хваля праверак", - кажа Уладзімір Карагін.

Цяпер штрафы выпісваюць за нязначныя парушэнні для прадпрымальнікаў, дадае старшыня Грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці Таццяна Казлоўская.

"У нашу арганізацыю звярталася кампанія міжнародных грузаперавозк. За няправільнае аформленыя грузаадпраўшчыкам суправаджальных дакументаў выстаўленыя драконаўскія штрафы. А пакуль штрафы не выплачаныя, самаход заганяецца на штрафстаянку. Трэба перанесці адказнасць за афармленне дакументаў з грузаперавозніка на адпраўніка", - прапанавала Таццяна Казлоўская.

У гэтай сітуацыі прадпрымальнікі прадумваюць варыянты закрыцця бізнэсу або пераводу яго ў іншую краіну, дзе больш лаяльнае заканадаўства, удакладняе старшыня Грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці.

Яшчэ адная праблема: заказчыкі разлічваюцца з бізнэсам несвоечасова, праз што прадпрымальнікі не заўсёды могуць своечасова ўнесці падаткі, адзначыла намесніца выканаўчага дырэктара Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці Ніна Лук'янава.

"Але правяральныя органы, у тым ліку падаткавікі, не разумеюць, што ў прадпрыемства няма магчымасці ўнесці аплаты праз тое, што з ім не разлічыліся. А правяральнікі кажуць, што не могуць не выканаць свае абавязкі, патрабаванні заканадаўства. Сітуацыя патрабуе ўмяшання на вышэйшым узроўні. Трэба зрабіць, каб людзей прынамсі не каралі. Прыняць часовыя захады", - прапанавала Ніна Лук'янава.

Каб развязаць праблему неаплат, трэба ўвесці магчымасць купляць і прадаваць пазыкі, упэўнены старшыня калектарскага цэнтра СЮА "РКП" Барыс Леў. "Сёння ў Беларусі гэтая аперацыя магчымая толькі для банкаў. Але банкам купляць пратэрмінаваную запазычанасць нецікава", - растлумачыў Барыс Леў.

Яшчэ адной праблемай са спагнаннем пазык спецыяліст называе "закрытасць Беларусі для атрымання інфармацыі пра свайго будучага партнёра". "У нас, каб атрымаць інфармацыю аб кампаніі, трэба выдаткаваць шмат часу. У ЕЗ, да прыкладу, створана адзіная база інфармацыі аб прадпрыемствах. Цягам 10 хвілін можна даведацца, ці з'яўляецца кампанія завінавачанай", - падрахаваў старшыня калектарскага цэнтра.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках