19 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увайшла ў дзясятку найгоршых краін для працоўных

10
Беларусь увайшла ў дзясятку найгоршых краін для працоўных
Фота: bymedia.net

Беларусь увайшла ў дзясятку найгоршых краін для працаўнікоў паводле версіі Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў (МКП).

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў глабальным індэксе правоў працоўных за гэты год, які МКП падала 10 чэрвеня на 104-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе. Вынікі даследавання таксама апублікаваныя на сайце Усееўрапейскай рэгіянальнай рады МКП, паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў.

Акрамя Беларусі ў катэгорыю найгоршых для працоўных краін таксама аднесены Гватэмала, Егіпет, Катар, Кітай, Калумбія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Пакістан, Саудаўская Аравія і Свазіленд.

Увогуле ў краінавым рэйтынгу абароны правоў працоўных Беларусь заняла 12-е месца з 141-га і была вызначаная ў пятую з шасці катэгорый як дзяржава, дзе не гарантуецца захаванне правоў працоўных. У гэтую катэгорыю былі аднесеныя 27 краін Азіі, Афрыкі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Ціхаакіянскага рэгіёну і Еўропы, прынамсі, Беларусь, Украіна і Грэцыя.

Найбольш спрыяльная сітуацыя з абаронай правоў працоўных адзначаная ў 16 краінах, уключаючы Фінляндыю і Уругвай. Тут у 2015 годзе назіраліся толькі адзінкавыя парушэнні правоў. У 26 краінах, у тым ліку Ірландыі і Японіі, былі зафіксаваныя паўторныя парушэнні правоў працоўных. Рэгулярныя парушэнні адзначаліся ў 36 краінах, у тым ліку ў Аўстраліі і Ізраілі. Сістэмныя парушэнні складальнікі індэкса выявілі ў 27 дзяржавах, сярод якіх Польшча і ЗША. Катастрафічная сітуацыя адзначаная ў дзевяці краінах, у тым ліку ў Сірыі, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы і Палестыне, дзе гарантыі правоў працоўных адсутнічаюць з прычыны парушанай сістэмы вяршэнства закона.

Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў збірае звесткі аб парушэннях правоў працоўных у свеце больш за 30 гадоў. У гэтым годзе МКП другім разам прадставіла вынікі свайго даследавання ў выглядзе глабальнага індэкса, які вызначаецца 97 паказчыкамі і ўлічвае ўзровень абароны працоўных правоў на заканадаўчым узроўні і на практыцы. Гэта даследаванне прызначанае для прадстаўнікоў бізнэсу і ўрадаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках