29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: ЕЗ павінен шанаваць і абараняць Шэнген

Марцін Шульц: ЕЗ павінен шанаваць і абараняць Шэнген

Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў не паддавацца на заклікі папулістаў аб патрэбе вярнуць кантроль на межах у Еўропе.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц падчас прамовы з нагоды 30-годдзя падпісання Шэнгенскага пагаднення, паведамляе "Украінская праўда".

"Калі мы хочам жыць у Еўропе, дзе няма меж, доўгіх чэргаў, бо людзі павінны паказваць свае пашпарты, а прадпрыемствы не церпяць ад эканамічных страт, бо вольны рух тавараў, капіталаў і паслуг не абмежаваны, мы павінны шанаваць і абараняць Шэнген", - падкрэсліў ён.

Марцін Шульц заклікаў не паддавацца на заклікі папулістаў аб патрэбе вярнуць кантроль на межах у Еўропе.

"Як гэта легкадумна фліртаваць з тэмай аднаўлення меж унутры Еўропы! І колькі людзей памірае амаль штодзень, каб дапяць да вонкавых меж у спробе ўехаць у Еўропу!" - падкрэсліў ён.

На думку Марціна Шульца, свабода руху не можа падлягаць абмеркаванню. "Патрэбная вялікая смеласць, каб адкрыць межы і зрынуць муры. Давайце не дапусцім, каб дзеля страху нарадзіліся новыя межы і муры", - заявіў ён. Затое, са слоў Марціна Шульца, ЕЗ трэба распрацаваць адказную палітыку ў сферы міграцыі і прыстанішча.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках