2 траўня 2024, Чацвер, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гомельшчыне гарыць 60 гектараў лесу

5

У Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці ўжо больш за суткі працягвае гарэць лес, агнём ахопленыя 60 гектараў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«З 6 раніцы 13 чэрвеня гэтага года да 6 ранку 14 чэрвеня ліквідаваныя 8 лясных пажараў на агульнай плошчы 1,9 га, 14 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 3,685 га і 20 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 18,12 га. Паводле стану на шэсць гадзін раніцы 14 чэрвеня не ліквідаваныя 3 лясныя пажары: адзін на плошчы 60 га ў Хойніцкім раёне і два на плошчы блізу 5 га кожны ў Лельчыцкім раёне (за суткі плошча пажараў у Лельчыцкім раёне скарацілася на 71,9 га)» , - гаворыцца ў паведамленні.

«Для тушэння задзейнічаныя падраздзяленні МНС (абвешчаны збор асабістага складу, перадыслакаваная тэхніка), работнікі Міністэрства лясной гаспадаркі. Мясцовыя органы ўлады аказваюць максімальна магчымую падтрымку ўдзельнікам ліквідацыі пажараў. У Хойніцкім раёне працуе Авіяцыя МНС. Два верталёты Мі-2 і верталёт Мі-26 скідвалі 75 разоў ваду, агульная працягласць палётаў перавышае 12 гадзін. Для маніторынгу і ацэнкі абстаноўкі задзейнічаны верталёт Мі-2. Пагрозы населеным пунктам няма, работы ў ліквідацыі працягваюцца», - падкрэслілі ў ведамстве.

Нагадаем, праз пажаранебяспечную абстаноўку практычна ва ўсіх раёнах Гомельшчыны ўведзеная забарона на наведванне лясоў, таксама як у Магілёўскай і Віцебскай абласцях.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў выхадныя абяцаюць быць гарачымі - штармавое папярэджанне праз спякоту чакаецца ў трох абласцях краіны і сталіцы. Ратавальнікі-пажарныя заклікаюць вас быць асцярожнымі ў гарачае надвор'е. Будзьце ўважлівыя пры адпачынку на прыродзе, каля вадаёмаў і асабліва пры выкарыстанні агню - у большасці раёнаў Беларусі ўжо ўведзеная забарона на наведванне лясоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках