14 траўня 2024, aўторак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы дзеля Марса пражылі восем месяцаў у ізаляцыі на Гаваях

3
Навукоўцы дзеля Марса пражылі восем месяцаў у ізаляцыі на Гаваях
ФОТА: АР

Група з шасці навукоўцаў скончыла 8-месячны марсіянскі эксперымент, які праводзіўся на Гаваях.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

З 15 кастрычніка мінулага года добраахвотнікі жылі ў ізаляваным купале, які імітуе адначасова касмічны карабель, які накіроўваецца да чырвонай планеты, і марсіянскую базу. Комплекс размясціўся на схіле спячага вулкана Мауна-Лона. Яго схілы, паводле задумы арганізатараў, павінны былі нагадваць удзельнікам марсіянскі пейзаж падчас выхадаў за межы купала (праводзіць іх навукоўцы маглі толькі ў скафандрах).

Як распавяла адна з жыхарак купала Джоселін Дан (Jocelyn Dunn), аспірантка з Універсітэта Перд'ю, пасля выхаду вонкі, які адбыўся 13 чэрвеня, было вельмі незвычайна адчуць вецер скурай. «Калі мы выйшлі за дзверы, было страшна апынуцца звонку без скафандра», - прызналася яна.

Сувязь удзельнікаў трэцяй місіі HI-SEAS (Hawaii Exploration Analog and Simulation) з вонкавым светам праводзілася з 20-хвіліннай затрымкай, што сімулюе ўмовы камунікацыі з Зямлёй пры сапраўдным палёце на Марс. Галоўная мэта эксперыменту складалася ў аналізе кагнітыўных, сацыяльных і эмацыйных фактараў, якія могуць уздзейнічаць на экіпаж карабля, які накіроўваўся да Марса.

Насельнікі паўсферычнага комплексу пацвердзілі, што калектыўнае знаходжанне ў абмежаванай прасторы не заўсёды давалася лёгка. «Калі ў цябе добра складваецца дзень, то ўсё выдатна, у цябе побач сябры, якія падзеляць з табой радасць у добры дзень, - паведаміла Дан. - Аднак калі дзень не задаўся, то вельмі цяжка знаходзіцца ў замкнёнай прасторы. Ты не можаш выйсці і адправіцца на шпацыр... Усе пастаянна глядзяць».

Першая місія HI-SEAS праводзілася ў 2013 годзе і доўжылася чатыры месяцы, другая - 120-дзённая - была арганізаваная ў сакавіку-ліпені мінулага года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках