4 траўня 2024, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла расейская спявачка Жана Фрыске

58

На 41-м годзе жыцця памерла расейская спявачка Жана Фрыске, паведамілі медыя.

Пра гэта паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на сайт Super.Ru. Таксама пра гэта напісаў у твітары расейскі спявак Філіп Кіркораў.

Адзначаецца, што інфармацыю пацвердзіў яе бацька, Уладзімір Барысавіч Фрыске.

Апошнія месяцы артыстка, якая змагалася з ракам галаўнога мозгу, жыла з мужам, беларускім тэлевядучым Дзмітрыем Шэпелевым і маленькім сынам Платонам у загарадным доме.

Раней паведамлялася, што Жанна Фрыске з мужам збіраліся заснаваць фонд дапамогі хворым на рак.

Жане Фрыске ў сярэдзіне 2013 паставілі дыягназ «гліябластома» (пухліна мозгу). Першы канал разам з Русфондом арганізаваў збор сродкаў для спявачкі, у выніку чаго змаглі сабраць амаль 68 млн рублёў. Спявачка праходзіла курс лячэння ў Нью-Ёрку.

Жанна Фрыске з 1996 года была ўдзельніцай папулярнага гурта «Бліскучыя». У 2003 яна пачала сольную кар'еру. Акрамя таго, спявачка здымалася ў такіх фільмах, як «Начны дазор», «Дзённы дазор» і «Пра што гавораць мужчыны».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках