24 красавiка 2024, Серада, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Расея можа выкарыстоўваць Беларусь для перакідання войскаў

9
Яцэк Сарыюш-Вольскі: Расея можа выкарыстоўваць Беларусь для перакідання войскаў
Яцэк Сарыюш-Вольскі

Краінам Захаду нельга давяраць Лукашэнку.

Польскі еўрадэпутат, намеснік старшыні фракцыі хрысціянскіх дэмакратаў Яцэк Сарыюш-Вольскі выступіў падчас Вроцлаўскага Глабальнага форуму з вострай крытыкай Расеі. З ягоных слоў, Менскія пагадненні не выконваюцца і самы час разгледзець пытанне паставак зброі ва Украіну.

Палітык распавёў «Радыё Свабода» пра сваё бачанне расейска-беларускіх стасункаў.

- Ці сапраўды Расея ўспрымае Лукашэнку як хаўрусніка і гатовая паставіць на яго?

- Цяжка сказаць, што Лукашэнку дапамагло б, калі б выбары былі свабоднымі і дэмакратычнымі. Пры свабодных СМІ, відавочна, ён меў бы праблемы з пераадоленнем 50-адсоткавага бар'еру. Коратка кажучы, свабодная Беларусь выбрала б, хутчэй за ўсё, новага прэзідэнта. Але паколькі Расея не збіраецца дазволіць свабодныя выбары ў Беларусі, то ўсё, што яна кажа, не годнае даверу.

- Ужо больш за год таму Лукашэнка пачаў выкарыстоўваць праўкраінскую рыторыку. Але апошнія вайсковыя вучэнні на мяжы з Польшчай і Украінай не вельмі адпавядаюць ягоным словам. Гэта што, скарачэнне так званага «ланцужка», на якім Пуцін трымае Лукашэнку?

- Трэба глядзець на тое, што ён робіць, а не на тое, што кажа. Тое, што ён кажа, мае на мэце заблытаць як Маскву, так і Захад. Таму не варта ўспрымаць гэтыя меандры сур'ёзна. Гэта хістанні з аднаго боку ў іншы. Факты такія, што Беларусь мае агульнае вайсковую прастору з Расеяй, факт - вучэнні на мяжы, факт, што калі Беларусь будзе патрэбная для перакідання расейскіх войскаў, то гэта будзе зроблена. Таму я не маю аптымізму, які пачынае з'яўляцца на Захадзе, як толькі ён або ягоная прапаганда нешта там заявяць.

Нагадаем, учора вайскоўцы Беларусі пачалі камандна-штабныя вучэнні ў Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Украінай. Манеўры прадоўжацца да 18 чэрвеня. Плануецца адпрацаваць пытанні паэтапнага ўзмацнення дзяржаўнай мяжы на паўднёвым кірунку краіны. Удзел у вучэнні бяруць, прынамсі, і асобная стралковая рота тэрытарыяльных войскаў, якая складаецца з вайскоўцаў, прызваных з запасу, а таксама тэрытарыяльныя органы памежнай службы і ўнутраных спраў гомельскага рэгіёну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках