5 траўня 2024, Нядзеля, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ павялічвае дзель крыніц аднаўляльнай энэргіі

3
ЕЗ павялічвае дзель крыніц аднаўляльнай энэргіі

ЕЗ імкнецца павялічыць да 20% дзель крыніц гэтага віду энэрганосьбітаў да 2020 года.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Еўракамісіі, які публікуецца кожныя два гады, піша «Еўрапейская праўда».

Згодна з дакументам, у 2013 годзе дзель аднаўляльнай энэргіі ва ўсім энэргетычным цыкле ў ЕЗ складала 15%. Годам пазней яна вырасла на 0,3%. Рост адбываўся ва ўсіх краінах ЕЗ.

ЕЗ імкнецца павялічыць да 20% дзель крыніц гэтага віду энэрганосьбітаў да 2020 года. Кожная краіна пры гэтым будзе ўкараняць адпаведную квоту ў адпаведнасці з уласнымі патрэбамі.

Еўразвязу плануе дасягнуць такіх паказчыкаў у першую чаргу за кошт такіх краін, як Швэцыя, Данія, Латвія, дзе дзель аднаўляльных крыніц энэргіі складае да 42%. У той час як у Брытаніі яна складае крыху больш за 5%, а ў Нямеччыне - 9,5%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках