3 траўня 2024, Пятніца, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуме засумняваліся ў легітымнасці незалежнасці краін Балтыі

43
У Дзярждуме засумняваліся ў легітымнасці незалежнасці краін Балтыі

У верасні 1991 прайшло першае пасяджэнне Дзяржсавета, на якім быў прыняты шэраг пастаноў, якія прызнавалі незалежнасць Эстоніі, Літвы і Латвіі.

Дэпутаты Дзярждумы ад "Адзінай Расеі" Яўген Фёдараў і Антон Раманаў звярнуліся ў Генпракуратуру РФ з просьбай праверыць легітымнасць стварэння ў 1991 годзе Дзяржсавета СССР, які прызнаў незалежнасць балтыйскіх рэспублік, піша Lenta.ru.

На думку парламентарыяў, сваімі пастановамі Дзяржсавет прычыніў шкоду суверэнітэту краіны і запусціў механізм раздзялення адзінай дзяржавы.

Дэпутаты накіравалі ліст на імя генпракурора Расеі Юрыя Чайкі. У пасланні аўтары паказваюць, што Дзяржсавет быў створаны без ўнясення ва ўстаноўленым парадку патрэбных змяненняў у Канстытуцыю СССР, а значыць, ён з'яўляўся неканстытуцыйным органам дзяржаўнай улады.

Пры гэтым, падкрэсліваюць парламентарыі, пастановы гэтага органа павінны былі насіць абавязковы характар. Так, у верасні 1991 прайшло першае пасяджэнне Дзяржсавета, на якім быў прыняты шэраг пастаноў, якія прызнавалі незалежнасць Эстоніі, Літвы і Латвіі.

Дэпутаты адзначылі, што гэтыя пастановы «замацавалі аддзяленне ад СССР значнай часткі яго стратэгічна важнай тэрыторыі, страту марскіх партоў і акваторый, пацягнулі раскіданне адзінай абароннай прасторы краіны, парушэнне эканамічных сувязяў з прыбалтыйскімі рэспублікамі». На думку адзінаросаў, такія дзеянні з'яўляюцца «асабліва небяспечнымі дзяржаўнымі злачынствамі», у якіх няма тэрміну даўніны і якія трэба кваліфікаваць як здраду радзіме.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках