19 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр працы: Беларусам трэба «круціцца» і шукаць другую працу

205
Міністр працы: Беларусам трэба «круціцца» і шукаць другую працу
Мар'яна Шчоткіна
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Мар'яна Шчоткіна распавяла, хто вінаваты ў тым, што грамадзяне нашай краіны мала зарабляюць.

Беларусы павінны праяўляць вялікую працоўную актыўнасць для павышэння свайго дабрабыту. Такое меркаванне выказала журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна, якая сёння наведвае Гарадзенскую абутковую фабрыку «Нёман», паведамляе БелТА.

Адказваючы на пытанне аб тым, у якім кірунку будзе развівацца сацыяльная падтрымка беларускіх сем'яў у Беларусі, міністр паведаміла, што ў гэтым годзе ніякіх зменаў у заканадаўства ўносіць не будуць. Мар'яна Шчоткіна выказала меркаванне, што сёння сацыяльныя выплаты сем'ям з непаўналетнімі дзецьмі перавышаюць мінімальны заробак і сувымерныя, часам, з заробкамі на некаторых прадпрыемствах.

«Варункі, якія сёння ёсць, схіляюць сям'ю да таго, каб нараджаць больш дзяцей, калі гэта, вядома, запланавана. Таму што нараджэнне дзяцей дзеля дапамогі або кватэры не дапушчальнае, вядома ж. Але калі людзі прымаюць пастанову аб тым, што ў іх будзе двое-трое дзяцей або больш, яны разумеюць таксама, што ім трэба, што называецца, «круціцца». Для таго, каб зарабіць, сёння ёсць магчымасці. Мы паглядзелі, што амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, а гэта і мужчыны . Але калі мама займаецца дома дзецьмі, дык няхай тата пастараецца. Тым больш што ў працоўнае заканадаўства ўнесеныя адпаведныя змены: гэта і артыкул аб надомнай працы, гэта магчымасць, напрыклад, калі на адным прадпрыемстве няпоўная занятасць, па сумяшчальніцтве працаваць на поўную стаўку там, дзе сумяшчальніцтва аформленае. Сёння беларусам трэба праяўляць большую актыўнасць, каб павысіць свой дабрабыт», - сказала міністр.

Напісаць каментар 205

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках