19 траўня 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэф: Крызіс у Расеі прадоўжыцца і ў наступным годзе

3
Грэф: Крызіс у Расеі прадоўжыцца і ў наступным годзе
Герман Грэф

Кіраўнік Ашчадбанка Расеі прагназуе крызіс неплацяжоў і банкруцтваў у краіне.

Складаная эканамічная сітуацыя ў РФ не скончылася і прадоўжыцца ў 2016 годзе. Пра гэта заявіў сёння на Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме кіраўнік Ашчадбанка Расеі Герман Грэф, піша ТАСС.

"Тая складаная эканамічная сітуацыя, у якой мы знаходзімся, не скончылася. Яна будзе доўжыцца ўвесь гэты год і частку наступнага. Такога значнага падзення вытворчасці і ВУП, як гэта здарылася раней, хутчэй за ўсё, ужо не адбудзецца. Як я казаў некаторы час таму, вострая фаза крызісу мінула, але гэта не азначае, што мы абмінулі сам крызіс. Крызіс неплацяжоў, банкруцтва - гэта ўсё наперадзе", - сказаў ён.

Са слоў Грэфа, для таго, каб выйсці на ўстойлівую траекторыю росту, трэба будзе шмат працаваць.

Нагадаем міністр эканомікі РФ Аляксей Улюкаеў, які выступаў на гэтым жа форуме, сказаў, што ВУП Расеі за пяць месяцаў 2015 скараціўся на 3,2%.

Паводле прагнозаў МВФ, ВУП Расеі ў гэтым годзе знізіцца на 3,4%. Сусветны банк прагназуе скарачэнне ВУП Расеі ў 2015 годзе на 2,7%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках