26 красавiка 2024, Пятніца, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца 200 кіламетраў уцякаў ад даішнікаў

17
Кіроўца 200 кіламетраў уцякаў ад даішнікаў

Аўтамабіль змаглі спыніць толькі пры дапамозе «вожыка».

Сапраўдную пагоню з пераследам удзень у пятніцу зладзіў 45-гадовы жыхар Белазёрска. За ім гналіся па дзвюх абласцях! Пагоня пачалася ў Валожынскім раёне Менскай вобласці, калі кіроўца «Шкода Фабія» не спыніўся на патрабаванні інспектара ДАІ. Каб не выпусціць зуха, да пераследу падключыліся калегі супрацоўнікаў ДАІ Гарадзенскай вобласці. Мужчына нёсся на велізарнай хуткасці, не рэагуючы ні на што, піша kp.by.

- Каб сітуацыя не выйшла з-пад кантролю і кіроўца не змог заехаць у Шчучын, была прынятая пастанова аб выкарыстанні спецыяльнага тэхнічнага сродку «вожык», які дазваляе прымусова спыніць аўтамабіль. Пасля праезду па «вожыку», хуткасць аўтамабіля знізілася. Не справіўшыся з кіраваннем, кіроўца з'ехаў у кювет, - распавядае Наталля Сахарчук, начальніца аддзела агітацыі і прапаганды УУС ДАІ Берасцейскага аблвыканкама.

Пагоня доўжылася цэлую гадзіну! Калі б не спецыяльныя шыпы, невядома, колькі б яшчэ імчаўся кіроўца. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён цвярозы. Навошта тады ўцякаў? Рэч у тым, што 27 траўня скончыўся тэрмін дзеяння ягонага пасведчання кіроўцы. Магчыма, ён баяўся пакарання, але ў выніку зарабіў некалькі адміністрацыйных пратаколаў. Цяпер супрацоўнікі ДАІ высвятляюць усе падрабязнасці, прызначаныя экспэртызы, пасля чаго будзе прынятая пастанова, як менавіта пакараць зуха.

Дарэчы, за свой 10-гадовы стаж кіроўцы ён чатыры разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР, апошні раз - у 2011 годзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках