27 красавiка 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рацэ ў Кітаі затануў паром з 400 пасажырамі

1
На рацэ ў Кітаі затануў паром з 400 пасажырамі
Фота: globallookpress.com

У Кітаі на рацэ Янцзы ўвечары 1 чэрвеня затануў цеплаход «Зорка Усходу», на борце якога знаходзіліся 458 чалавек.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на агенцтва «Сіньхуа».

Са слоў капітана і галоўнага інжынера судна, якім удалося выратавацца, цеплаход пайшоў на дно праз тое, што трапіў у моцны цыклон і выкліканы ім шторм. Судна цягам двух хвілін затанула. На яго борце знаходзіліся 47 сябраў экіпажа, 405 пасажыраў і пяць работнікаў турагенцтваў.

Цеплаход накіроўваўся з Нанкіна, сталіцы ўсходняй правінцыі Цзянсу, на паўднёвы захад, у горад Чунцын.

Вядуцца выратавальныя работы. Глыбіня ракі ў месцы гібелі «Зоркі Усходу» - блізу 15 метраў, вышыня самога судна - 11 метраў.

Як паведамляюць прадстаўнікі спасслужбы, у патанулым судне могуць знаходзіцца жывыя людзі. Вадалазы, пастукаўшы па ашалёўцы цеплахода, пачулі зваротны стук знутры.

Паводле звестак з розных крыніц, выратавана ад васьмі да 20 чалавек, якія знаходзіліся на судне. Вынятыя з вады целы некалькіх загінулых падчас катастрофы. На месцы катастрофы працуюць 34 выратавальныя судны. Акрамя таго, спрабуюць аказаць дапамогу шматлікія рыбалоўчыя лодкі малога водазмяшчэння. Пошукавую аперацыю ўскладняюць дрэнныя метэаўмовы.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян асабіста ўзначаліць выратавальную аперацыю. Найбліжэйшым часам ён прыбудзе на месца трагедыі на чале спецыяльнай рабочай групы Дзяржсавета. Чакаецца, што сюды ж прыедзе і старшыня КНР Сі Цзіньпін. Ён ужо назваў здарэнне найбуйнейшай трагедыяй за апошнюю гісторыю Кітая.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках