20 красавiка 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі толькі пагоршылася

1
Андрэй Бастунец: Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі толькі пагоршылася
АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ
ФОТА: БАЖ

Гэты год беларускія ўлады пачалі з сістэмнага закручвання гаек і прэсінгу на незалежныя СМІ.

Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

- Нядаўна «Рэпарцёры без межаў» апублікавалі рэйтынг свабоды слова, у якім Беларусь апынулася на 157-м месцы. Як бы вы пракаментавалі сітуацыю са свабодай слова ў нашай краіне?

- Беларусь і летась знаходзілася на 157-месцы, і пазалетась... Такая «стабільнасць» кажа, у першую чаргу, пра тое, што свабоды слова ў краіне няма. Хачу адзначыць, што, на маю думку, за першыя пяць месяцаў гэтага года сітуацыя са свабодай слова толькі пагоршылася.

- Якія факты гэта пацвярджаюць?

- Па-першае, гэта прыняцце ў канцы 2014 года паправак у закон аб СМІ, якія з 1 студзеня 2015 года ўвайшлі ў дзеянне і вельмі пагоршылі сітуацыю са свабодай выказвання меркавання ў Беларусі. Гэта датычыцца, у першую чаргу, інтэрнэту, але і традыцыйныя СМІ таксама закранае. Па-другое, гэта ўзмацняецца пераслед журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Калі ў мінулым годзе было 10 выпадкаў прыцягнення іх да адказнасці, то за першыя 5 месяцаў гэтага года мы ўжо маем 17 такіх выпадкаў. Гэта два найбольш відавочныя паказчыкі несвабоды слова. Яшчэ хачу дадаць, што з 1 ліпеня ў нас уводзіцца рэестр распаўсюджвальнікаў друкаваных СМІ і рэестр распаўсюджвальнікаў вяшчальных сродкаў інфармацыі. Адпаведна, тыя, хто не патрапіць у гэтыя рэестры, будуць пазбаўленыя магчымасці распаўсюджваць інфармацыю і будуць прыцягвацца да адказнасці. Думаю, праз гэта паўстане шмат праблем у распаўсюджвальнікаў незарэгістраваных СМІ, у тых распаўсюджвальнікаў, якія не зарэгістраваныя як прадпрымальнікі...

- Бліжэйшыя палітычныя падзеі, на вашу думку, могуць неяк паўплываць на сітуацыю са свабодай слова ў краіне? Мы памятаем, што напярэдадні мінулых выбараў была створаная бачнасць «паслабленняў» у гэтым пытанні, і яшчэ лепш памятаем, што адбылося пасля выбараў…

- Думаю, улады вынялі пэўны досвед з мінулых выбараў і, на маю думку, цяпер выкарыстаюць іншую тактыку. Гэта значыць, замест таго, каб спачатку даваць зрабіць «удых», а потым ладзіць «разгоны» і праводзіць жахлівыя рэпрэсіі - цяпер пачалі з сістэмнага «закручвання гаек», з сістэмнага ціску прама адразу, не чакаючы «выбараў». Не ведаю, як сітуацыя будзе развівацца далей, але, хутчэй за ўсё, мы сутыкнемся з яшчэ больш жорсткімі падыходамі, з жорсткім прэсінгам яшчэ да «выбараў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках