3 траўня 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тузін вагонаў з друзам сышоў з рэек у Светлагорскім раёне

4

У Светлагорскім раёне сышлі з рэек 12 вагонаў з друзам - ніхто не пацярпеў, падчас аварыі пашкоджаныя чыгуначныя шляхі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«2 чэрвеня а 07.36 у цэнтр аператыўнага кіравання выратавальнікам паступіла паведамленне аб сходзе з рэек таварных вагонаў пры ўездзе на чыгуначную станцыю «Светлагорск-на-Бярэзіне».

А 07-42 на месцы былі два падраздзяленні МНС. Паводле папярэдніх звестак, пры прыбыцці таварнага складу, які рухаўся ў Жлобін, на станцыю пры з'ездзе з асноўных шляхоў адбыўся сход з рэек 12 вагонаў.

У выніку сходу перакулілася 12 вагонаў з друзам, пашкоджана каля 110 м асноўных шляхоў, пацярпелых няма. Рух цягнікоў па станцыі «Светлагорск-на-Бярэзіне» прыпынены. Для перавозкі пасажыраў арганізаваныя дадатковыя аўтобусныя маршруты», - адзначылі там.

Тузін вагонаў з друзам сышоў з рэек у Светлагорскім раёне. Фота: МНС
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках