3 траўня 2024, Пятніца, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саладуха: Для мяне крызісу не існуе, ён для гультаёў

106
Саладуха: Для мяне крызісу не існуе, ён для гультаёў
АЛЯКСАНДР САЛАДУХА
ФОТА: ONLINER.BY

Беларускі спявак у чарговы раз заявіў, што не адчувае крызісу ў Беларусі.

Пра гэта Аляксандр Саладуха заявіў у інтэрв'ю сайту kurjer.info.

- З пачаткам крызісу ці зменшылася ў вас колькасць заказаў?

- Наадварот, павялічылася. Для мяне крызісу не існуе, ён для гультаёў. Ёсць адзін закон, якім я кіруюся: у жыцці ва ўсе часы было ёсць і будзе так, што народу трэба хлеба і відовішчаў.

Ва ўмовах крызісу застануцца на паверхні толькі тыя, хто высока стаіць, тыя артысты, якія мегапапулярныя.

І сёння на прыкладзе выступу ў вашым горадзе можна гэта ўбачыць - уся заля запоўненая, многім нават не хапіла квіткоў.

- Ці ёсць у вашым рэпертуары антыкрызісныя песні?

- На сваіх выступах я выконваю песню «Сколько раз». Гэта вельмі магутная кампазіцыя дае слухачам сілы і энергію, выводзіць людзей з дэпрэсіі. Я на пройгрышы кажу: «Цяжкасці бываюць на шляху ў кожнага чалавека, але самае галоўнае - ніколі не здавацца і ісці толькі наперад». Гэтая песня – мая парада, як выйсці з цяжкай сітуацыі.

- У адрозненне ад многіх зорак беларускага шоу-бізнэсу вы зарэгістраваліся ў сацыяльных сетках толькі ў пачатку 2015...

- Я зразумеў, што пара стварыць зону публічнасці. У мяне цяпер ідзе велізарная хваля запрашэнняў на вяселлі, дні нараджэнні, карпаратывы, прэзентацыі. Мае касавыя канцэрты распісаныя да 25 лістапада. Праз сацыяльныя сеткі я стаў бліжэйшым да народа: там прасцей трымаць сувязь і можна падрабязней убачыць маю творчасць.

- У інтэрнэце апошнім часам з'яўляецца шмат пародый на вас. Як вы да гэтага ставіцеся?

- Учора ў мяне нарадзілася новая фраза. Вы першыя, хто яе пачуе: «Надышоў той момант, калі краіна захварэла Саладухам». Па-мойму, гэта здарылася. А інакш як растлумачыць тое, што адбываецца? Аўдыторыя слухачоў пашырыла дыяпазон: мяне запрашаюць выступаць у моладзевыя клубы, даваць майстар-класы для школьнікаў. Да пародыяў стаўлюся выдатна, яны яшчэ раз падкрэсліваюць маю славутасць. Калі людзі ўкладваюць свае сілы, час і майстэрства ў такога роду творчасць, значыць, я прыцягваю іх увагу, а гэта і ёсць папулярнасць.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках