2 траўня 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка паказаў у Радзе відэа з тэлефона затрыманага расейскага вайскоўца

1

Запіс даводзіць, што вайскоўцы на момант затрымання былі не добраахвотнымі наймітамі, а штатнымі расейскімі вайскоўцамі.

Лідар фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі» Юры Луцэнка паказаў дэпутатам падчас свайго выступу ў Вярхоўнай Радзе Украіны відэазапіс з тэлефона аднаго з затрыманых расейскіх вайскоўцаў, піша УНИАН.

Палітык адзначыў, гэты запіс адназначна даводзіць, што вайскоўцы на момант затрымання былі не добраахвотнымі наймітамі, як гэта сцвярджаюць у Крамлі, а штатнымі расейскімі вайскоўцамі.

На кароткім запісу з тэлефона відаць, як некалькі людзей у вайсковай форме ходзяць у лесапаласе. Адзін з іх кажа «Абняць украінскую зямлю як родную». Пазней паказана, як гэтыя людзі стаяць за палявым сталом і ядуць.

Нагадаем, 16 траўня сілы антытэрарыстычных аперацыях затрымалі ў Луганскай вобласці двух расейскіх вайскоўцаў - Аляксандрава і Ерафеева. Цяпер яны знаходзяцца ў вайсковым шпіталі ў Кіеве. Абодва арыштаваныя Шаўчэнкаўскім райсудом Кіева да 19 ліпеня. Як вядома, расейскі бок не падаў сваім грамадзянам адвакатаў, таму іх абараняюць украінскія.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках