3 траўня 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы з марыхуанай жыхар Менска захоўваў дома выбухоўку

7
Затрыманы з марыхуанай жыхар Менска захоўваў дома выбухоўку

Крымінальная справа накіраваная ў суд.

Першамайскім (г.Менска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь скончанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 55-гадовага мужчыны, які абвінавачваецца ў незаконным абарачэнні наркатычных сродкаў і незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў СК.

Менчука з марыхуанай затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ён паказаў, што на сваім лецішчы ў Вілейскім раёне прыгатаваў наркатычны сродак з дзікарослых канопляў для ўласнага спажывання. Пры праверцы інфармацыя пацвердзілася, ў падазраванага канфіскавана больш за 260 г марыхуаны. Распачатая крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У выніку далейшых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў паводле крымінальнай справы, у кватэры і дачным доме абвінавачанага праваахоўнікі выявілі тры гладкаствольныя пісталеты замежнай вытворчасці і некалькі дзясяткаў патронаў.

Мужчына растлумачыў, што гэта зброя i патроны належалі знаёмаму, які загінуў на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі шмат гадоў таму падчас «крымінальнай разборкі», з тых часоў ён захоўвае забароненыя прадметы.

Ён таксама ўказаў у дачным пасёлку схованку, з якой вынятыя тры адзінкі аўтаматычнай наразной зброі, якая мае ўнесеныя саматужным спосабам канструктыўныя змены, самаробнае прыстасаванне для бясшумнай і бясполымявай стральбы, некалькі брускоў выбуховага рэчыва на аснове гексагена, дэтанатары, больш за сотню патронаў рознага калібру і прызначэння.

Менчуку дадаткова выстаўленае абвінавачванне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён утрымліваецца пад вартай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках