3 траўня 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы ў Менску на «Мерседэсе» са стразамі расеец абяцае вярнуць грошы

2

Грамадзянін Расеі, які быў затрыманы ў Менску паводле падазрэння ў крадзяжах пры будаўніцтве касмадрома «Усходні» у РФ, паабяцаў вярнуць грошы цягам тыдня.

Пра гэта ён заявіў на допыце ў МУС Беларусі, піша «Тэлеграф».

Нагадаем, у Менску супрацоўнікі галоўнай управы крымінальнага вышуку МУС затрымалі 45-гадовага ўраджэнца Грузіі, грамадзяніна РФ, які некалькі месяцаў знаходзіўся ў міжнародным вышуку за цяжкае эканамічнае злачынства. Развязваецца пытанне аб ягонай экстрадыцыі.

Затрыманы з'яўляецца дырэктарам бударганізацыі, якая ўдзельнічае ва ўзвядзенні касмадрома «Усходні» ў Амурскай вобласці, і падазраецца ў крадзяжы блізу 4 млн рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках