3 траўня 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вахцёры падалі ў суд на Слонімскае ЖРЭА, дамагаючыся павышэння заробку

3
Вахцёры падалі ў суд на Слонімскае ЖРЭА, дамагаючыся павышэння заробку
ФОТА: BYMEDIA.NET

Агульнае патрабаванне чальцоў прафзвязу работнікаў РЭП - ліквідаваць дыскрымінацыю паводле прафзвязавай прыкметы.

1 чэрвеня ў Слоніме адбылося першае паседжанне суда на заяву шасцярых швейцараў інтэрнатаў КУП «Слонімскага ЖРЭА», якiя знаходзяцца ў прафзвязе РЭП. У іх пазове да адміністрацыі акрамя агульнага патрабавання аб ліквідацыі дыскрымінацыі паводле прафзвязавай прыкметы значыцца некалькі канкрэтных пунктаў, распавёў praca-by.info актывіст прафзвязу Міхаіл Сашко.

Па-першае, жанчыны просяць скасаваць пастанову аб незаконным, на іх думку, перамяшчэнні на іншыя месцы працы, якое адбылося пасля таго, як яны ўступілі ў незалежны прафзвяз. Па-другое, швейцары патрабуюць складання для іх справядлівых графікаў дзяжурстваў. На сёння пасля 12-гадзіннай змены яны адпачываюць перад наступнай менш за 24 гадзіны, што супярэчыць заканадаўству.

Па-трэцяе, швейцары звярнулі ўвагу суда на тое, што, нягледзячы на пастанову Савета Міністраў №109 аб падвышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду з 1 сакавіка да 292 тысяч рублёў, у дачыненні да іх пераразлікі зробленыя не былі. Па-чацвёртае, жанчыны патрабуюць выплаты індэксацыі заробку. З ініцыятывы наймальніка гэты пункт быў выкраслены з калектыўнай дамовы, а пастанова аб гэтым зарэгістраваная ў красавіку ў райвыканкаме.

На судовым паседжанні 1 чэрвеня прадстаўнікі КУП «Слонімскага ЖРЭА» прызнаваць патрабаванні работнікаў адмовіліся, спаслаўшыся, што толькі выконваюць распараджэнні райвыканкама, якому належыць прадпрыемства.

У выніку першае судовае пасяджэнне доўжылася з 10 да 16 гадзін (з перапынкам на абед), працэс адновіцца 11 чэрвеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках