3 траўня 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарыус Удрыс сышоў з ЕГУ

1
Дарыус Удрыс сышоў з ЕГУ
ДАРЫУС Удрыс
ФОТА: DELFI

Прарэктар ЕГУ ў развіцці і камунікацыі Дарыус Удрыс сышоў з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Сам ён адмаўляецца называць свой сыход звальненнем.

Разам з кіраўніцтвам універсітэта я прыняў пастанову пакінуць пасаду прарэктара. Гэта ўзаемная пастанова, а не звальненне. Пасля чатырох гадоў плённай працы я наважыў ісці далей», - сказаў Удрыс.

Дарыус Удрыс паведаміў, што збіраецца і надалей працаваць у сферы сувязяў з грамадскасцю. Таксама Удрыс, які з'яўляецца грамадзянінам ЗША, растлумачыў, што пакуль не мае намеру пакідаць Літву, піша «Наша Нiва».

У той жа час былы выкладчык ЕГУ, кандыдат гістарычных навук Павел Церашковіч уважае сыход Удрыса прадаўжэннем палітыкі, скіраванай на выцісканне з універсітэта апанентаў.

«На гэты раз пад раздачу патрапіў удзельнік прэзідэнт..., sorry, рэктарскай выбарчай кампаніі, прарэктар Дарыус Удрыс. Вось так паступае прэзідэнт ЕГУ. Дабрадушны чалавек, сапраўдны гуманіст, носьбіт еўрапейскіх каштоўнасцяў», - іранізуе Церашковіч у «Фэйсбуку».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках