3 траўня 2024, Пятніца, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША мае патрэбу ў аперацыі

4
Дзяржсакратар ЗША мае патрэбу ў аперацыі
Джон Кэры
ФОТА: REUTERS

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, які зламаў нагу пры падзенні з ровара ў Францыі, мае патрэбу ў аперацыі.

Як паведаміла агенцтва Associated Press, яна будзе праведзеная ў лякарні агульнага профілю штата Масачусэтс (Бостан), паведамляе ТАСС.

Раней у дзярждэпартаменце ЗША паведамілі, што кіраўнік амерыканскай дыпламатыі збіраецца ўзяць удзел у рэжыме тэлеканферэнцыі ў міністэрскай нарадзе міжнароднай кааліцыі ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай "Ісламская дзяржава" (ІД), якая адкрываецца ў Парыжы.

Кэры зламаў нагу, катаючыся на ровары ў Францыі на адным з адцінкаў знакамітай велагонкі Тур дэ Франс, і на верталёце быў дастаўлены ў жэнеўскую лякарню, дзе правёў ноч з 31 траўня на 1 чэрвеня.

З вайсковай базы Рамштайн у Нямеччыне за ім быў пасланы амерыканскі самалёт С-17, на якім дзяржсакратар быў дастаўлены ў Бостан. У дарозе Кэры суправаджаў хірург Дэніс Бурк, які тэрмінова прыляцеў у Швэйцарыю з ЗША, і раней ужо праводзіў яму аперацыю на назе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках