3 траўня 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія кампаніі значна скарацілі перапрацоўку нафты ў Беларусі

Расейскія кампаніі значна скарацілі перапрацоўку нафты ў Беларусі

Расейскія кампаніі знізілі ў гэтым годзе перапрацоўку нафты на беларускіх НПЗ да 24% пры ўсталяванай квоце ў 50% ад аб'ёму імпартаванай з РФ нафты.

Пра гэта паведаміла агенцтву ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў профільным ведамстве.

Яна адзначыла, што астатнія 76% аб'ёму нафты на беларускія НПЗ паставілі беларускія кампаніі. "Зніжэнне аб'ёмаў перапрацоўкі нафты расейскімі кампаніямі на ўмовах выдавання абумоўлена эфектам падатковага манеўру, які РФ праводзіць з 2015 года цягам трох гадоў. У новых варунках расейскім кампаніям стала больш выгадна пампаваць нафту пераважна на экспарт", - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што для беларускіх НПЗ аптымальнай з'яўляецца прапорцыя 60 на 40, гэта значыць калі 60% нафты закупляюць беларускія кампаніі, а 40% - расейскія.

Намеснік гендырэктара Мазырскага НПЗ Уладзімір Сізоў 13 красавіка на міжнароднай канферэнцыі "Беларускі нафтагазавы тыдзень" адзначаў, што падатковы манеўр ў нафтавай галіне стымулюе вертыкальна-інтэграваныя кампаніі сыходзіць ад нафтаперапрацоўкі і нарошчваць наўпроставы экспарт нафты.

У 2014 годзе расейскія кампаніі перапрацавалі 42% імпартаванай імі нафты пры ўсталяванай квоце ў 50%.

Нагадаем, пастаўкі нафты і бензіну - адна з двухбаковых дамоўленасцей паміж Менскам і Масквой у рамках стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Згодна з ім, Расея абавязалася пастаўляць Беларусі нафту па ўнутраных коштах, а Беларусь Расеі - нафтапрадукты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках