3 траўня 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка запатрабаваў праверыць ахову мяжы з Украінай

22
Лукашэнка запатрабаваў праверыць ахову мяжы з Украінай
ФОТА: GETTY IMAGES

Аналагічная праверка праводзілася ў 2014 годзе.

Старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта, міністраў абароны і ўнутраных спраў Беларусі 2 чэрвеня ўручана распараджэнне Лукашэнкі аб праверцы сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым кірунку і тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі.

Кіраўнікам сілавых ведамстваў даручана адпрацаваць мерапрыемствы паслядоўнага узмацнення аховы дзяржмяжы на паўднёвым кірунку. Яны прадугледжваюць фармаванне памежных заставаў, штаба тэрытарыяльнай абароны Ельскага раёна Гомельскай вобласці, асобнай стралковай роты тэрытарыяльных войскаў у Ельску і падраздзяленняў унутраных войскаў у Мазыры для аховы важнага аб'екта тэрытарыяльнай абароны.

Аналагічная праверка праводзілася летась. Яе вынікам стала стварэнне Мазырскага памежнага атрада.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках