3 траўня 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве напалі на паплечніцу Навальнага

1
У Маскве напалі на паплечніцу Навальнага
Ганна Дадонава

У Маскве напалі на супрацоўніцу "Фонду барацьбы з карупцыяй" (ФБК) Ганну Дадонаву, у доме якой напярэдадні ўжо праходзіў ператрус.

Пра гэта расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны напісаў у сябе ў блогу.

"Учора ўначы быў учынены напад на Ганну Дадонаву. Ганне зладзілі сапраўдную засаду, падпільнавалі а 01:40 ночы ля дома, за дзесяць метраў ад пад'езда. Два чалавекі ў масках хутка і тэхнічна паклалі яе на зямлю, пагражалі, што калі крыкне - заб'юць, забралі торбу з ноўтбукам і мабільным тэлефонам. Менавіта той тэхнікай, якой пазбегла ў СК", - піша палітык.

Навальны заяўляе, што не можа на 100% сцвярджаць, што гэта не звычайнае крымінальнае рабаванне.

"Аднак ёсць шэраг фактаў, якія робяць сітуацыю падазронай: відавочна спланаваная засада для чалавека, які ніякіх каштоўнасцяў не мае, вялікіх сум грошай таксама; вонкавае назіранне, якое вялося за Ганнай, і якое заўважыла нават яе адвакат", - адзначыў ён.

Навальны нагадаў, што Дадонава каардынуе ў ФБК праект аб барацьбе з незаконным узбагачэннем і менавіта ў яе ноўтбуку захоўваюцца матэрыялы аб нерухомасці чыноўнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках