3 траўня 2024, Пятніца, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе разгледзяць беларускае пытанне

1
На Міжнароднай канферэнцыі працы ў Жэневе разгледзяць беларускае пытанне

Сітуацыя з правамі працоўных у Беларусі зноў будзе абмяркоўвацца 5 чэрвеня ў рамках 104-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКП), якая праходзіць 1-13 чэрвеня ў Жэневе.

Расклад індывідуальных краінавых слуханняў апублікаваны на сайце Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), піша БелаПАН.

У працы канферэнцыі ўдзельнічае афіцыйная ўрадавая дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам працы і сацыяльнай абароны Мар'янай Шчоткінай. У апублікаваным спісе ўдзельнікаў у складзе беларускай дэлегацыі лічацца таксама старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, Беларускай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці (БелАПП), Беларускага прафзвязу работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці, Беларускага прафзвязу работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання і іншых.

Лідар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў Аляксандр Ярашук прысутнічае на МКП у якасці віцэ-прэзідэнта Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў.

Нагадаем, "беларускае пытанне" паўстала на парадку дня МАП у 2003 годзе. Тады Адміністрацыйная рада МАП пачала расследаванне парушэнняў правоў прафзвязаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафзвязаў. Паводле вынікаў расследавання Беларусь неаднаразова ўносілі ў спецпараграф МАП як краіну, дзе груба парушаюцца правы прафзвязаў. Гэта, у сваю чаргу, стала прычынай для выключэння Беларусі ў чэрвені 2007 года з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўразвязу.

Для вяртання прэферэнцый урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамендацый МАП, сярод якіх: даць незалежным прафзвязам магчымасць рэгістраваць пярвічныя арганізацыі; даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафзвязамі; спыніць пераслед грамадзян паводле прафзвязавай прыналежнасці; забяспечыць усім прафзвязавым аб'яднанням права ўдзелу ў развязанні важных сацыяльных праблем краіны.

У студзені 2014 Беларусь наведала місія на чале з дарадцам гендырэктара МАП Кары Тапіёлам. Задачай місіі было "скласці поўную карціну сітуацыі з правамі прафзвязаў і дапамагчы беларускім уладам рэалізаваць ранейшыя рэкамендацыі следчай камісіі МАП". Прадстаўнікі арганізацыі сустрэліся з кіраўніцтвам шэрагу міністэрстваў, двух буйных прафцэнтраў - праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і незалежнага Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў, а таксама з актывістамі арганізацыі свабоднага прафзвязу прадпрыемства "Граніт" (Мікашэвічы, Лунінецкі раён, Берасцейская вобласць), якія адчулі ціск з боку адміністрацыі прадпрыемства.

Праз паўгода пасля візіту місіі, у чэрвені 2014 на сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы Беларусь у сёмы раз была занесеная ў адмысловы параграф МАП як краіна, дзе груба парушаюцца правы прафзвязаў.

Штогадовая Міжнародная канферэнцыя працы з'яўляецца вышэйшым органам МАП, на ёй прымаюцца ўсе акты арганізацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках