3 траўня 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-канцлер Нямеччыны Гельмут Коль трапіў у рэанімацыю

Экс-канцлер Нямеччыны Гельмут Коль трапіў у рэанімацыю
Гельмут Коль

Пасля аперацыі на кішэчніку экс-канцлер доўгі час быў без прытомнасці, праз гэта лекары перавялі яго ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.

Экс-канцлер Нямеччыны Гельмут Коль перанёс аперацыю на кішэчніку, пасля якой ён трапіў у рэанімацыю, паведамляе "BBC Україна".

Коль доўга быў без прытомнасці пасля аперацыі, таму лекары наважылі перавесці яго ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі. Цяпер былы канцлер знаходзіцца ў Універсітэцкай клініцы Гейдэльберга.

Гельмут Коль займаў пасаду федэральнага канцлера ФРГ з 1982 да 1998 года. Менавіта пры ім адбылося аб'яднанне ФРГ і ГДР. 3 красавіка Колю споўнілася 85 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках