19 красавiка 2024, Пятніца, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя Еўрапарламента наведае Беларусь

4
Дэлегацыя Еўрапарламента наведае Беларусь

18-19 чэрвеня Дэлегацыя Еўрапарламента наведае Беларусь з двухдзённым візітам.

Дэлегацыя Еўрапарламента пад кіраўніцтвам старшыні дэлегацыі ў справах Беларусі Багдана Здраеўскага прыедзе з двухдзённым візітам у Менск 18 і 19 чэрвеня, перадае Радыё Рацыя.

- Візіт у Беларусь адбудзецца праз два тыдні - 18-19 чэрвеня. Гэта ўжо пацверджана дакладна, - паведамілі ў бюро еўрадэпутата.

У планах дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю сустрэчы з сем'ямі палітычных зняволеных, прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнага Менска.

Гэта ўжо чарговая спроба еўрадэпутатаў прыехаць у Беларусь. Ранейшыя, калі старшынём дэлегацыі быў Яцэк Пратасевіч, пазней Філіп Качмарак, былі няўдалымі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі беларуская старана прапанавала сустрэчы ў беларускім “парламенце", які афіцыйна не прызнаны Еўрапейскім парламентам.

"Толькі размовы з прадстаўнікамі афіцыйнага Менска могуць прывесці да выпраўлення сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі", - мяркуе намеснік старшыні Еўрапарламента Рышард Чарнецкі.

Не выключана, што еўрадэпутат Чарнецкі апынецца сярод тых, хто будзе ўключаны ў дэлегацыю Еўрапарламента, якая адправіцца ў Беларусь у сярэдзіне чэрвеня:

- Плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі, праваабаронцамі, а таксама прадстаўнікамі ўлады. Перамовы з уладамі могуць стаць інструментам, які паўплывае на сітуацыю з правамі чалавека, на захаванне грамадзянскіх правоў і правоў журналістаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках