3 траўня 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Расея далей крадзе вугаль з Данбасу

3
АБСЕ: Расея далей крадзе вугаль з Данбасу

АБСЕ працягвае фіксаванне фактаў вывазу вугалю з Данбасу ў Расею.

Як гаворыцца ў тыднёвай справаздачы місіі за перыяд з 27 траўня да 2 чэрвеня, за апошні тыдзень назіральнікі далей фіксуюць павелічэнне колькасці цяжкавікоў, якія пераязджаюць украінска-расейскую мяжу ў абодвух кірунках, паведамляе УНІАН.

«Місія далей бачыць самаскіды, якія перавозяць вугаль з Луганскай вобласці ў Расейскую Федэрацыю праз памежны пункт прапускання «Гукава». Назіральная місія фіксуе інтэнсіўны рух таварных цяжкавікоў у абыход памежнага пункту прапускання «Данецк», якія пераязджаюць мяжу ў абодвух кірунках», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым сказана, што калі большасць аўтамабіляў мелі рэгістрацыйныя нумары Луганскай вобласці, экспэрты місіі бачылі таксама самаходы, якія зарэгістраваныя ў Беларусі. Гэтыя цяжкавікі пераязджалі мяжу ў абодвух кірунках праз пункт прапускання «Данецк».

Асобна сказана, што місія фіксавала пераезд мяжы бензавозамі на абодвух кантрольных пунктах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках