3 траўня 2024, Пятніца, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускага шпега» асудзілі на 7 гадоў турмы

11
«Беларускага шпега» асудзілі на 7 гадоў турмы
Фото: freeimages.com

Беларус пад выглядам супрацоўніцтва з польскай выведкай падманным чынам атрымаў 319 тысяч даляраў і 18 тысяч еўраў.

8 гадоў беларус Аляксандр Лянюка "гуляў" з польскімі вайсковымі інфармацыйнымі службамі ў ката і мыш, перадае Польскае радыё.

Ён даваў супрацоўнікам контрвыведкі недакладную інфармацыю, а тыя яму за гэта шчодра плацілі. Суд прысудзіў грамадзяніна Беларусі на 7 гадоў турмы.

22 траўня пастанову ў працэсе беларуса прыняў Апеляцыйны суд у Варшаве. Прысуд увайшоў у дзеянне. Яго асудзілі за сфальшаванае супрацоўніцтва са спецслужбамі і вымаганне 319 тысяч даляраў і 18 тысяч еўраў. Гэтыя грошы палякі плацілі яму за "сакрэтныя матэрыялы", якія беларус браў з агульнадаступных крыніц у інтэрнэце.

Летась у снежні Лянюку асудзіў Акруговы суд у Варшаве. Згодна з судовым выракам, з 1999 да 2007 года ён хлусіў польскім спецслужбам. Апеляцыйны суд змяніў прысуд, прызнаўшы, што Лянюка "гуляў" з WSI не ў рамках аперацыйнай гульні беларускай выведкі супраць Польшчы, а з уласнай ініцыятывы.

Паведамляецца, што польская выведка завербавала Аляксандра Л. у 1999 годзе. Да 2007 года ён пастаўляў ёй інфармацыю, якая выявілася хлуслівай. Так, ён паведамляў аб меркаваных агентах Беларусі ў найважнейшых інстытутах польскай дзяржавы. Даў фальшывы спіс афіцэраў КДБ і сакрэтныя дакументы Беларусі. Напраўду, як выявілася, беларус даваў інфармацыю з публічных крыніц, ды яшчэ і з савецкіх часоў. Ён проста фальсіфікаваў інфармацыю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках