3 траўня 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Індыі і сямейнікі швэдскага караля патрапілі ў ДТЗ

1
Прэзідэнт Індыі і сямейнікі швэдскага караля патрапілі ў ДТЗ
Пранаб Мукерджы

Картэж, у якім ехалі прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы і сямейнікі швэдскага караля, патрапілі ў ДТЗ ва Упсале (Швэцыя).

У выніку аварыі шэсць чалавек былі шпіталізаваныя. Пранаб Мукерджы і кронпрынцэса Вікторыя з ейным мужам прынцам Даніэлем не пацярпелі. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Local.

ДТЗ адбылося, калі прэзідэнцкі картэж накіроўваўся да мясцовага ўніверсітэту, дзе Мукерджы планаваў выступіць з прамовай. Чатыры аўтамабілі з суправаджэння патрапілі ў аварыю пры набліжэнні да колавай ростані. Пасля аварыі картэж працягнуў рух.

Індыйскі лідар прыбыў у канцы тыдня ў Швэцыю з трохдзённым візітам на запрашэнне караля Карла XVI Густава. Ён ужо правёў сустрэчу са швэдскім прэм'ерам Стэфанам Лёвэнам і прадстаўнікамі бізнэс-супольнасці. Мукерджы стаў першым у гісторыі прэзідэнтам Індыі, якія быў з афіцыйным візітам у Швэцыі.

Нагадаем, прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы 2-4 чэрвеня наведае з візітам Беларусь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках