3 траўня 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падоўжыць амэрыканскую візу цяпер можна ў Менску

Падоўжыць амэрыканскую візу цяпер можна ў Менску

З 1 чэрвеня консульскі аддзел Пасольства ЗША ў Менску пачаў прымаць у апрацоўку першыя заявы на падаўжэнне бягучых і аднаўленне прамінулых віз.

У некаторых выпадках для гэтага заяўнікам не трэба будзе нават прыходзіць на гутарку ў амбасаду.

Як паведамляе амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі, новай працэдурай змогуць скарыстацца тыя, у каго апошняя віза прамінула не больш, чым чатыры гады таму, чые адбіткі пальцаў ужо ёсць у нашай сістэме, і хто будзе звяртацца па візу той жа катэгорыі.

Ва ўсіх іншых выпадках звяртацца давядзецца, як і раней, у амбасады ЗША ў Варшаве, Кіеве ці Маскве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках