14 траўня 2024, aўторак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія юрысты рыхтуюць калектыўны пазоў да Пуціна за збіты «Боінг»

85
Брытанскія юрысты рыхтуюць калектыўны пазоў да Пуціна за збіты «Боінг»

Справа супраць прэзідэнта РФ можа каштаваць яму сотню мільёнаў фунтаў, а ягоныя актывы могуць быць замарожаныя.

Брытанскія юрысты прыляцелі ва Украіну для падрыхтоўкі калектыўнай позвы супраць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад імя сем'яў загінулых у тэракце з Boeing 777, збітым летам 2014 года над кантраляванай баявікамі тэрыторыяй у Данецкай вобласці. Справай аб кампенсацыі займаецца лонданскае адвакацкай бюро McCue & Partners, якое ў свой час падавала позву супраць лівійскага лідара Муамара Кадафі,што спансаваў тэрарыстаў ІРА, паведамляе gordonua.com са спасылкай на The Telegraph.

Крыніца выдання паведамла, што збор доказаў у грамадзянскай справе прасцей, чым у крымінальным расследаванні. Таму высокапастаўленыя палітыкі Крамля, у тым ліку Пуцін, могуць быць прыцягнуты да адказнасці ў грамадзянскіх судах.

Справа супраць прэзідэнта РФ можа каштаваць яму сотні мільёнаў фунтаў, мяркеу выданне. А актывы Пуціна могуць быць замарожаныя, калі кампенсацыя не будзе выплачаная.

Самалёт Boeing 777, якi ажыццяўляў рэйс MH17 (Амстэрдам - Куала-Лумпур), быў збіты 17 ліпеня 2014 года паблізу Торэза Данецкай вобласці. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Паводле звестак украінскіх уладаў і заходніх краін, самалёт збілі прарасейскія баевікі з дапамогай зенітнага ракетнага комплексу Бук, перададзенага ім з РФ. Выніковая справаздача аб прычынах крушэння Boeing 777 Нідэрланды паабяцалі падрыхтаваць на працягу года. Расея на працягу ўсяго часу пасля тэракту абвяргае сваё дачыненне да яго.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках