29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» будуць судзіць за транспарант «Свабоду Рубцову»

3
Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» будуць судзіць за транспарант «Свабоду Рубцову»

Арыштаваных учора Максіма Вінярскага, Леаніда Кулакова і Сяргея Мацкойця чакае суд.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» былі затрыманыя ў Менску 19 чэрвеня а 21 гадзіне на Лагойскім тракце блізу крамы «Гіпа». Яны спрабавалі вывесіць траспарант «Свабоду Юрыю Рубцову», паведамляе «Радыё Свабода».

Спачатку Максіма Вінярскага, Леаніда Кулакова і Сяргея Мацкойця адвезлі ў РУУС Першамайскага раёна сталіцы, а цяпер яны знаходзяцца ў ізалятары менскай раённай міліцыі на вуліцы Францыска Скарыны, 20. Чакаецца, што суд над актывістамі пройдзе ў панядзелак у Менскім раённым судзе. Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве.

Юры Рубцоў быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі пасля таго, як адмовіўся працаваць на "хіміі" за нізкі заробак і зрабіў на грудзях татуіроўку «Лукашэнка, сыходзь».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках