18 траўня 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы адправілі эсмінец Laboon у Чорнае мора

4
Амерыканцы адправілі эсмінец Laboon у Чорнае мора

Ракетны эсмінец Laboon Вайскова-марскіх сіл ЗША 21 чэрвеня ўвойдзе ў Чорнае мора.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ВМС ЗША, піша LB.ua.

"Laboon у Чорным моры будзе служыць пацвярджэннем адданасці і прыхільнасці ЗША ўмацаванню партнёрскіх сувязяў і сумесных аператыўных магчымасцяў", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што эскадраны мінаносец Laboon мае на ўзбраенні дзве пускавыя ўстаноўкі сістэмы "Іджыс", якія дазваляюць несці да 56 крылатых ракет "Тамагаўк". Таксама на борце карабля размяшчаецца верталёт SH-60 Sea Hawk. Экіпаж эсмінца складае 337 чалавек.

Нагадаем, 23 траўня ў Чорнае мора ўвайшоў амерыканскі эсмінец Ross.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках