8 траўня 2024, Серада, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік старшыні Менгарвыканкама: Штраф за няправільную паркоўку трэба павялічыць

32
Намеснік старшыні Менгарвыканкама: Штраф за няправільную паркоўку трэба павялічыць

У Менску плануюць зрабіць больш жорсткай адказнасць за парушэнне правілаў паркоўкі.

Пра гэта паведаміў падчас жывой тэлефоннай лініі з насельніцтвам сталіцы першы намеснік старшыні Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў, піша БелТА.

Адное з пытанняў, з якім звярнуліся на жывую лінію, тычылася няправільнай паркоўкі аўтамабіляў у дварах жылых дамоў. Мянчук адзначыў, што аўтаўладальнікі, якія пакідаюць самаходы на ходніках і газонах, павінны адказваць за свае дзеянні паводле ўсёй строгасці закона, і тады парушальнікаў стане менш.

Уладзімір Кухараў праінфармаваў, што ў Менску разглядаецца пытанне аб узмацненні адказнасці за такія парушэнні. «Штраф за парушэнне правілаў паркоўкі павінен быць больш істотным», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках