29 красавiка 2024, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЕЗ супраць Расеі могуць падоўжыць да студзеня 2016 года

2
Санкцыі ЕЗ супраць Расеі могуць падоўжыць да студзеня 2016 года

Міністры замежных спраў краін ЕЗ на сустрэчы, што мае адбыцца ў панядзелак могуць прыняць пастанову аб працягу санкцый у дачыненні да Расеі да канца студзеня 2016 года.

Пра гэта паведаміў дэпутат Еўрапарламента, былы кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Гэта кампраміс, які магчыма дасягнуць зараз паміж 28 дзяржавамі – чальцамі ЕЗ", - адзначае ён з гэтай нагоды ў нядзелю ў сваім прэс-рэлізе.

Магчымае падаўжэнне санкцый ён тлумачыць тым, што "сітуацыя ва ўсходняй Украіне не палепшылася, дзеючае цяпер перамір'е парушалася ў апошнія тыдні дзясяткі разоў у дзень, акрамя таго, Крым як і раней анэксаваны Расеяй".

Урмас Паэт адзначыў, што "паводле часткі падаўжэння антырасейскіх санкцый ёсць тыя,што вагаюцца, але ў той жа час няма лагічна вытлумачальных абгрунтаванняў для змякчэння санкцый або іх скасавання да таго часу, пакуль Расея не спыніць сваёй агрэсіўнай дзейнасці на Украіне, а ў Украіны не будзе магчымасці аднавіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках