27 красавiка 2024, Субота, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы ў Менску п'яны кіроўца на сагнанай KIA пратараніў плот жылога дома

2
Уначы ў Менску п'яны кіроўца на сагнанай KIA пратараніў плот жылога дома

Пасля адпачынку ў лазні з распіццём алкагольных напояў двое хлопцаў надумалі пакатацца на KIA свайго таварыша, скарыстаўшыся тым, што той заснуў.

- 22 чэрвеня прыкладна а 2 ночы 29-гадовы кіроўца KIA ехаў па Даўгінаўскім тракце з боку вуліцы Прыгарадная ў напрамку Шчадрына. Робячы правы паварот, ён не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў бардзюр, выехаў за межы праезнай часткі, збіў знак «Пешаходны пераход» і заехаў у плот аднаго з прыватных дамоў на скрыжаванні Даўгінаўскага тракта і вул. Шчадрына, - распавяла tut.by прадстаўніца ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

Пасля ДТЗ кіроўца і пасажыр з месца схаваліся, аднак былі аператыўна затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ.

- Як высветлілася, кампанія маладых людзей адпачывала ў лазні. Пасля сумеснага распівання спіртных напояў, уладальнік KIA заснуў, а два ягоныя таварышы надумалі пакатацца па начным горадзе, - паведамілі ў ДАІ.

У момант ДТЗ кіроўца быў п'яны. На яго склалі чатыры пратаколы: за ДТЗ; пакіданне месца ДТЗ; «п'янку за рулём»; за тое, што не меў права кіравання (у 2009 годзе ён быў пазбаўлены правоў за «п'янку», пасведчанне не вяртаў).

Уладальнік машыны напісаў заяву аб згоне, развязваецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках