2 траўня 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падоўжыць санкцыі супраць ЕЗ на шэсць месяцаў

7
Расея падоўжыць санкцыі супраць ЕЗ на шэсць месяцаў
Дзмітрый Мядзведзеў
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Масква падоўжыць харчовае эмбарга на паўгода ў адказ на працяг санкцый супраць Расеі з боку ЕЗ.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў. Ён даручыў кіраўніку апарата ўрада Сяргею Прыходзьку падрыхтаваць зварот на імя прэзідэнта з прапановай падоўжыць дзеянне ўказу аб увядзенні абмежавальных захадаў з боку Расеі. Пастанову аб падаўжэнні антысанкцый на паўгода Мядзведзеў абвясціў на нарадзе з віцэ-прэм'ерамі, піша РБК.

«Сяргей Эдуардавіч (Прыходзька), з улікам таго, што ЕЗ на паўгода падоўжыў санкцыі супраць Расеі, я прашу вас падрыхтаваць мой зварот на імя прэзідэнта з прапановай падоўжыць дзеянне ўказу прэзідэнта на гэты тэрмін аб увядзенні абмежавальных захадаў з боку Расеі», - сказаў Мядзведзеў.

Раней у панядзелак кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў краін Еўразвязу прынялі пастанову аб падаўжэнні санкцый супраць Расеі. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2016 года. Гэта было зроблена «ў мэтах выканання ёю [Расеяй] менскіх пагадненняў», - паведаміла ў сваім мікраблогу ў Twitter афіцыйная прадстаўніца замежнапалітычнай службы ЕЗ Майя Каціянчыч.

Таксама Мядзведзеў «даручыў падрыхтаваць пастанову ўрада, якая ўстанаўлівае катэгорыі прадукцыі, аб'екты замежнагандлёвых угод, на якія распаўсюджваюцца расейскія абмежавальныя захады».

Крыніца ва ўрадзе сцвярджае, што пакуль гаворка ідзе аб тэхнічным прадаўжэнні дзеяння спісу забароненай да ўвозу на тэрыторыю Расеі харчовай прадукцыі з «санкцыйных краін», без яго істотнай карэкціроўкі як у групе краін, так і ў групе тавараў. Пра гэта ж напярэдадні казаў у інтэрв'ю віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках