7 траўня 2024, aўторак, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыянеры ЮКАСа ініцыявалі новы судовы працэс супраць Расеі

6
Акцыянеры ЮКАСа ініцыявалі новы судовы працэс супраць Расеі
ФОТА: ІТАР-ТАСС

Прадстаўнікі былых акцыянераў ЮКАСа ініцыявалі ў Вялікай Брытаніі судовы працэс у мэтах выканання пастановы трацейскага суда ў Гаазе паводле пазову кампаніі.

Пра гэта распавёў адвакат былых акцыянераў ЮКАСа Цім Осбарн, паведамляе РІА «Новости».

Паводле яго слоў, пакуль няма дакладнай даты першых слуханняў у судзе, бо спачатку Масква «павінна афіцыйна адказаць на пазоў». Ён адзначыў, што цяпер у Расеі ёсць блізу двух месяцаў, каб падаць свой водгук на пазоў у Высокі суд Лондана.

Цім Осбарн таксама дадаў, што экс-акцыянеры «ЮКАСа» гатовыя развязваць з прадстаўнікамі РФ усе спрэчныя моманты ў сваім пазове з Расеяй. Паводле яго слоў, экс-акцыянеры гатовыя дамагацца развязання праблемы, нават калі гэта зойме шмат часу.

18 чэрвеня Forbes са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў, што ў Францыі пачаўся арышт расейскіх актываў у мэтах выканання судовай пастановы паводле справы ЮКАСа. У сваю чаргу, кіраўнік ВТБ 24 Міхаіл Задорнаў падкрэсліў, што французскія праваахоўныя органы наклалі арышт на рахункі расейскіх кампаній і дыпламатычных місій у французскай «дачцэ» дзяржбанку.

Памочнік прэзідэнта Расеі Андрэй Белавусаў заявіў, што Расея мае намер абскардзіць арышты сваіх актываў за мяжой у судовым парадку.

Інфармацыя аб арышце расейскай маёмасці ў Бельгіі (акрамя дыпламатычных прадстаўніцтваў) з'явілася ўвечары 17 чэрвеня. Як адзначыла агенцтва «Інтэрфакс», арышт звязаны з пазовам былых акцыянераў ЮКАСа.

У 2014 годзе быў вынесены шэраг судовых пастаноў паводле пазоваў былых акцыянераў ЮКАСа да Расеі. ЕСПЧ пастанавіў, што Масква павінна выплаціць ім блізу 1,9 мільярда еўраў. Калегія суда адхіліла скаргу расейскага Мінюста на гэтую пастанову.

Яшчэ адзін пазоў быў задаволены Міжнародным судом у Гаазе ў ліпені. Суд абавязаў выплаціць GML 50 мільярдаў даляраў за экспрапрыяцыю кампаніі, паказваючы на парушэнні Энэргетычнай хартыі. Расея папрасіла скасаваць гэтыя пастановы.

Расейская нафтавая кампанія ЮКАС існавала з 1993 да 2007 года. 1 жніўня 2006-га яна была прызнаная банкрутам паводле заявы сіндыката замежных банкаў, якім ЮКАС завінаваціўся амаль 500 мільёнаў даляраў. Пасля гэтага пазыку выкупіла «Раснафта». Цягам 2007 года маёмасць кампаніі прадавалася на аўкцыёнах з мэтай ліквідацыі пазыкі. 21 лістапада 2007 года кампанія была ліквідаваная.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках